Саламарэчча
Саламарэ́чча[2] (трансліт.: Salamarečča, руск.: Соломоречье) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета[3]. Стаіць на рацэ Чарняўка (мясцовая назва Саламарэча). НазваНазва Саламарэчча ад назвы ракі Саламарэчы (ст.-бел. Соломереча), якая балцкага паходжання, двухасноўная[4]. Першая аснова Sal- звязаная з літоўскім salti «памалу цячы», прускім salus «дажджавы ручай». Ад кораня *sel- / sal-, ад якога таксама літоўскія гідронімы тыпу Salantas, Sal-upis, Sėliupis, латвійскія Salaca, Sal-upe, Sēlīte, таксама балцкія гідронімы на Павоччы тыпу Салона, Села, Селна[5]. Другая аснова Merk- ад літоўскага merkti «мачыць, замочваць; моцна ліць (пра дождж)», ад чаго літоўскія гідронімы тыпу Merkys «(рака) Мерач»[6]. Недалёка ад цячэння ракі Саламарэчы таксама рэкі з балцкімі назвамі Вяча (у яе Саламарэча ўцякае), Цна, Усяжа, Удра, Гуйка. ГісторыяРанняя гісторыя![]() Упершыню Саламарэчча (Саламярэч) упамінаецца ў 1540 годзе[7]. На 1567 год уладанне князёў Саламярэцкіх, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[7]. У дакументах старабеларускай мовай трапляюцца назвы Соломеречье, Старые Соломерычи (Соломеричи, Соломерычы). У 1558 годзе князь Іван Саламярэцкі і Ганна Глябовічаўна фундавалі тут Свята-Пакроўскі мужчынскі манастыр, на які ў 1576 годзе запісалі вёскі Бараўляны і Бандачы. У царкве пры манастыры былі сямейныя пахаванні князёў Саламярэцкіх[8]. У 1582 годзе мястэчка Старыя Саламарэчы, ёсць замак, маёнтак, стадола, праваслаўная царква, уласнасць княгінь І. Б. Саламярэцкай, Ганны Глябовічаўны і Багдана Іванавіч Саламярэцкага[9]. У канцы XVII стагоддзя род Саламярэцкіх згас па мячы, па кудзелі ўласнасць пераходзіла да іншых родаў[8]. Па чарзе землямі Саламярэцкіх валодалі: Статкевічы, Сухадольскія, Палубінскія, Сапегі[8]. У 1667 годзе маёнтак, 15 дымоў, уласнасць К. Каманякі, у тым жа годзе маёнтак, 13 дымоў, уласнасць В. Заслаўскага[9]. У 1674 годзе Саламарэчча было ў заставе (залогу) у Крыштафа Міхала Шпілеўскага і Еўфрасінні з Юрэвічаў[8]. У 1745 годзе Гарадок Саламарэцкі (Сёмкаў Гарадок) атрымлівае Адам Хмара. У 1745—1748 гадах Саламарэчча трымаў у залогу Рафал Шпілеўскі, гараднічы мсціслаўскі, у 1748—1751 гадах Міхал Галеўскі. У 1751 годзе Міхал Галеўскі, чашнік смаленскі, набывае Саламарэчча, у 1763 годзе саступае яго Міхалу Валадковічу і Кацярыне з Галімскіх[8]. У 1761 годзе былі двор з пабудовамі, карчма, пякарня, бровар, вадзяны млын. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка (9 вёсак), 187 дымоў, 5 корчмаў, уласнасць Валадковічаў. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета. У 1863 годзе пабудавана драўляная Свята-Параскеўская царква. Да 1883 годзе маёнтак уласнасці Юзафа Валадковіча, пасля яго сына Вінцэнта[8]. У 1886 годзе былі вінакурны завод, ветраны млын. У 1896 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 года былі аднайменныя маёнтак і пагост, былі царква і харчэўня. У 1903 годзе маёнткам Саламарэчча валодае дзейны стацкі саветнік Вікенцій Ігнатавіч Валадковіч[10]. Паводле перапісу 1917 года былі аднайменныя маёнтак і хутар. Найноўшы час![]() З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Сёмкава-Гарадзецкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[11]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, у 1922 годзе створаны саўгас «Саламарэчча». З 20 жніўня 1924 года пасёлак у Гатавіцкім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). Паводле перапісу 1926 года ў пасёлку была працоўная школа. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-м годзе Пакроўская царква была перароблена бальшавіцкімі ўладамі ў клуб, металічны рыштунак і званы пераплаўлены[12]. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. З 8 лютага 1959 года ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Папярнянскім сельсавеце. З 28 мая 2013 года ўваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia