Чарэйскі Троіцкі манастыр
Чарэйскі Троіцкі манастыр — колішні манастыр. Заснаваны ў 1454 годзе братамі смаленскім епіскапам Місаілам і Міхаілам Пструхам. Размяшчаўся на поўнач ад мястэчка Чарэя над возерам Галаўля (цяпер Чарэйскае). У канцы XVI ст. канцлер вялікі літоўскі Л. Сапега аднавіў манастыр на новым месцы, даў яму вёскі Вобчына-Манастыр, Будзілава, Плескачы, Рыдомля і Клубінічы. У 1599 годзе ён пабудаваў мураваную Троіцкую царкву (ад яе белых сцен манастыр пазней атрымаў назву Белацаркоўскі), у склепах якой пахаваны бацька Сапегі. У царкве была копія вядомага наўгародскага абраза «Маці Божая Знаменне», перададзеная (ці вернутая) у 1640 годзе з Ружан сынам канцлера Казімірам Сапегаю. У 1834 годзе манастыр скасаваны, царква стала прыходскай. ![]() Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Магілёўскім царкоўна-археалагічным музеі захоўваўся сярэбраны стацыянальны крыж 1596 года, падараваны ў Чарэю Л. Сапегам. Царква захавалася ў напаўразбураным стане. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia