Троіцкая царква (Белая Царква)
Троіцкая царква — уніяцкі храм у в. Белая Царква, Чашніцкі раён. Помнік архітэктуры ранняга барока, збераглася часткова. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння. ГісторыяЗбудавана ў пачатку XVII ст. на месцы драўлянай царквы XVI ст., збудаванай па фундацыі Багдана Сапегі пры базыльянскім Чарэйскім Троіцкім манастыры. Разбурана ў 1930-я гады. АрхітэктураМураваны аднанефавы храм з масіўнай вежай, таўшчыня сцен якой дасягае 1,75—2 м, і паўкруглай алтарнай апсідай. Асноўны аб'ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкай. Сцены ўмацаваныя контрфорсамі, два сярэднія злучаныя перспектыўнай аркай і ўтвараюць вялікі партал. Вузкія аконныя праёмы маюць паўцыркульныя завяршэнні. Квадратная ў плане трох'ярусная вежа-званіца завершаная шматгранным купалам з чатырма люкарнамі, сцены апрацаваныя пілястрамі і прафіляванымі карнізамі. Галерэя
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia