Плошча паверхні возера 0,53 км². Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,2 м. Даўжыня 1,14 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб'ём вады 1,19 млн. куб. м. Плошча вадазбору 64,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і паўночным усходзе вышынёй 5–8 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Літаральная зона займае каля 31 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера цячэ рака Аржаніца, на поўначы ўпадае ручай з возера Белае. Зарастае да глыбіні 2,3 м на адлегласці 100—125 м ад берага.
Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.(руск.)