Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей
Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей — музей, заснаваны ў Чачэрску 1 ліпеня 1990 года. КалекцыяБольш за 16,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок XII стагоддзя з археалагічных помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гадоў, дзейнасць падполля і партызанскі рух на тэрыторыі раёна ў Вялікую Айчынную вайну, землякоў Герояў Савецкага Саюза М. С. Байкова, М. К. Круглікава, А. І. і П. І. Лізюковых, Ц. П. Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—1989 гадоў. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян XIX — пачатку XX стагоддзяў, калекцыі народных касцюмаў, рушнікоў, старажытных абразоў мясцовых майстроў і іканапісцаў бабіцкай іканапіснай школы Гаўрылы і Уладзіміра Гераковых. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia