Чжыжэнь
Чжыжэнь (кіт. спр. 智人洞, піньінь zhìréndòng) — карставая пячора ў гарах Мулан ў акрузе Чунцзо, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён КНР[1]. У гэтай пячоры, якая адносіцца да ранняга верхняга плейстацэну, былі выяўленыя выкапнёвыя парэшткі, якія належаць, верагодна, анатамічна сучасным людзям з некаторымі рысамі архаічных людзей[1][2]. Выкапнёвыя знаходкіВыкапнёвыя знаходкі былі выяўлены кітайскімі палеантолагамі ў 2007 годзе[1]. Парэшткі былі пакрытыя суцэльным нацёкам і знаходзіліся ў пласце, які першапачаткова быў датаваны часам паміж 113 і 100 тысяч гадоў таму[1]. Пазней больш дакладная датыроўка дала ацэнку каля ад 116 да 106 тысяч гадоў таму[3]. Сярод знаходак былі выяўленыя парэшткі буйных млекакормячых, у тым ліку, арангутанаў, сланоў, тапіры, насарогаў, казліных, аленяў, мядзведзяў, барсукоў і леапардаў[1]. Каля 25 працэнтаў буйных млекакормячых, чые парэшткі знойдзены ў пячоры, да гэтага часу вымерлі[4]. Былі ідэнтыфікаваны тры адзінкі чалавечых парэшткаў: два верхнія маляры (Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2) і пярэдняя частка ніжняй сківіцы (Чжыжэнь-3)[1]. Усе тры фрагменты, верагодна, належалі як мінімум двум розным індывідам; прыналежнасць фрагментаў Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-3 аднаму індывіду малаверагодная[1]. У параўнанні з выкапнямі эпохі верхняга плейстацэну з заходняй Еўразіі, знаходкі Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2 вылучаюцца меншымі памерамі і падобныя на больш позніх гамінідаў, аднак сярод выкапняў усходне-азіяцкага верхняга плейстацэну недастаткова матэрыялу для паўнавартаснага параўнання[4]. Чжыжэнь-3 валодае камбінацыяй архаічных і прасунутых рысаў[1]. Найбольш істотнай асаблівасцю дадзенай знаходкі з'яўляецца наяўнасць падбародачнага выступу[1][2]. З улікам датыроўкі амерыканскі палеантолаг, спецыяліст па эвалюцыі чалавека, Эрык Трынкаус , разглядае дадзеныя знаходкі як парэшткі «найстаражытнейшых сучасных людзей за межамі Афрыкі»[2]. Аднак іншыя даследчыкі скептычна ставяцца да гэтага меркавання, паколькі яно істотна разыходзіцца c агульнапрынятай раней датыроўкай выхаду чалавека з Афрыкі, згодна з якой Homo sapiens з'явіліся ў Паўднёвай Азіі не раней 60 тыс. гадоў таму[4]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia