Гіпотэза афрыканскага паходжання чалавекаГіпотэза афрыканскага паходжання чалавека — гіпотэза, паводле якой арэал узнікнення чалавека знаходзіцца ў Афрыцы. Заснавальнікі гэтай гіпотэзы вядомыя археолагі — сям'я Лікі (англ.: Leakey). Гіпотэза заснавана на знаходках у Олдувайскай цясніне на поўначы Танзаніі, якая дала назву олдувайскай культуры і ў Коабі Форы ў Эфіопіі. Гэта гіпотэза цяпер прызнаецца асноўнай дзякуючы комплексу сучасных даследаванняў. ![]() ![]() Канцэпцыі афрыканскага паходжання супрацьпастаўляюцца цяпер маргінальныя гіпотэзы мультырэгіянальнага паходжання і пазатрапічнага паходжання чалавецтва. Канцэпцыя мультырэгіянальнага паходжання чалавека прадугледжвае, што продкавы від Homo erectus ператварыўся ў Homo sapiens у розных пунктах зямнога шара незалежна (што супярэчыць канцэпцыям дывергенцыі і манафіліі). Некаторыя эксперты мяркуюць, што сучаснае пазаафрыканскае чалавецтва галоўным чынам паходзіць не ад той папуляцыі, якая прыйшла ў Азію «паўночным шляхам» па Нільскім калідоры каля 120 тысяч гадоў назад, а ад іншай групы выхадцаў з Афрыкі, якая пакінула родны мацярык «паўднёвым шляхам», гэта значыць перабралася цераз Баб-эль-Мандэбскі праліў у Паўднёвую Аравію і затым рассялялася ўздоўж узбярэжжа Індыйскага акіяна на ўсход[1]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia