Чортава Барада (біялагічны заказнік)
Чортава Барада — батанічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца за 2 км на захад ад Віцебска, на беразе р. Заходняя Дзвіна, насупраць в. Хоцінічы АпісаннеСтвораны плошчай 50 га ў 1980 г. для аховы каштоўных насаджэнняў і рэдкіх раслін. Рашэннем Віцебскага райвыканкама № 97 ад 29.01.2011 г. пераўтвораны. Плошча 58,3 га[1]. ФлораРэльеф тэрыторыі заказніка ўзгорысты. Тут растуць векавыя дрэвы дуб звычайны (Quercus robur), хвоя (Pinus), елка (Picea), ясень (Fraxinus), ліпа (Tilia) і інш. З раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, адзначаны пералеска (пячоначніца) высакародная (Hepatica nobilis), першацвет веснавы (Primula veris), званочак персікалісты (Campanula persicifolia). Тэрыторыя заказніка перспектыўныя для стварэння ландшафтнага парку. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia