Чызік-хаус
Чызік-хаус (Chiswick House) — невялікі летні палац на манер паладыевай вілы Ратонда, збудаваны ў лонданскім прадмесце Чызік у 1720-я гады графам Бёрлінгтанам у садружнасці з Уільямам Кентам. Віла прызначалася Бёрлінгтанам для размяшчэння яго калекцыі антыкаў, а не для пражывання, таму ў будынку няма ні сталовай, ні спальні. Масонскія сімвалы сведчаць пра тое, што ў Чызік-хаусе маглі праходзіць сходы масонскай ложы, да якой належаў яе ўладальнік. Успадкаваўшы вілу пасля смерці графа, герцаг Дэваншырскі даручыў Джэймсу Уаету прыбудаваць да яе два флігеля; яны былі знесены ў 1952 годзе. З праектаў Уаета ў Чызіку захаваліся разнастайныя садовыя павільёны. Брама была перанесены ў 1738 годзе з Чэлсі; яе спраектаваў у 1621 годзе Ініга Джонс. У 1813 годзе на тэрыторыі Чызікскай сядзібы была пабудавана 96-мятровая аранжарэя, найбуйнейшая ў Англіі, якая славіцца сваімі камеліямі. The Beatles здымалі тут відэаматэрыял да песень «Rain» і «Paperback Writer». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia