Чырвоны Сцяг (Добрушскі раён)
Чырвоны Сцяг[1] (руск.: Красное Знамя; да 1924 года — Хаткі) — скасаваная[2] вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета. На ўсходзе мяжуе з лесам, на поўначы — мясцовы тарфяны заказнік. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (30 сем'яў) у 1990-1992 гадах пераселены ў чыстыя месцы. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 22 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 50 км ад Гомеля, 1 км ад мяжы з Расіяй. Транспартная сістэмаТранспартная сувязь па прасёлкавай, затым па аўтамабільнай дарозе Дзям'янкі—Добруш. Планоўка складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы Пятрова Свечка (яна ж Хаткі) Вылеўскай воласці Гомельскага павета працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе побач быў аднайменны фальварак. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Чырванасцяжнага сельсавета Добрушскага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Молат» (руск.: «Молот»), цэнтр — вёска Дзям'янкі. У 2005 годзе вёска чырвоны сцяг выключана з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia