Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў
Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў (Чырвоны прафінтэрн, Прафінтэрн) — міжнароднае аб’яднанне прафсаюзаў, створанае як альтэрнатыва Амстэрдамскаму інтэрнацыяналу прафсаюзаў. Папярэднікам Прафінтэрна быў Міжнародны савет прафесійных і вытворчых саюзаў, які быў створаны на другім кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыянала ў ліпені 1920 года і ў які ўвайшлі прадстаўнікі расійскіх, італьянскіх, брытанскіх, французскіх і балгарскіх прафсаюзаў. Савет узначаліў Саламон Лазоўскі, яго намеснікамі сталі Том Ман з Брытанскай сацыялістычнай партыі і Альфрэд Росмер з Усеагульнай канфедэрацыі працы Францыі. Першы ўстаноўчы кангрэс Прафінтэрна прайшоў у ліпені 1921 года ў Маскве. На кангрэсе прысутнічала 380 дэлегатаў ад 41 краіны. З самага заснавання Прафінтэрн быў фактычна залежным ад Камуністычнага інтэрнацыянала, нягледзячы на тое, што некаторыя арганізацыі-члены Прафінтэрна былі супраць гэтага (напрыклад, Індустрыяльныя працоўныя свету пад кіраўніцтвам Уільяма Дадлі Хейвуда). Двума вышэйшымі органамі Прафінтэрна з’яўляліся Цэнтральны савет і Выканаўчае бюро. Вядучымі постацямі ў інтэрнацыянале былі: Саламон Лазоўскі (генеральны сакратар Прафінтэрна ў 1921—1937 гадах), Андрэў Нін (намеснік генеральнага сакратара Прафінтэрна і член Выканаўчага бюро), Міхаіл Томскі (старшыня УЦСПС). Прафінтэрн быў распушчаны улетку 1937 года, калі большасць яго аддзяленняў перастала існаваць. Спіс кангрэсаў
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia