Чэрвеньскі рынак

Чэрвеньскі рынак у Лошыцы
Тып унітарнае прадпрыемства
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Маякоўскага, д.184
Адрас
Галіна Гандаль
Матчына кампанія ТАА «НямігаЭкспартБуд»
Сайт chervenrynok.by

Чэрвеньскі рынак — рынак, размешчаны ў Ленінскім раёне Мінска. Назва рынка паходзіць ад назвы горада Чэрвень.

Знаходзіцца на скрыжаванні завулка Маякоўскага і Навасельскай вуліцы па адрасе: г. Мінск, вул. Маякоўскага, 184. Плошча рынку складае 1,7 га, колькасць гандлёвых павільёнаў каля 700.

На тэрыторыі Чэрвеньскага рынку размешчана лабараторыя ветэрынарна-санітарнай экспертызы.

Гісторыя

Рынак створаны ў 1891 годзе на скрыжаванні Аранскай вуліцы і Ігуменскага тракту гарадскім галавой Мінска Каралем Чапскім і меў назву Ігуменскі рынак у гонар горада Ігумен, у накірунку якога ішоў гасцінец, што месціўся каля рынку.

Пасля перайменавання ў 1923 годзе Ігумена ў Чэрвень рынак таксама быў перайменаваны і атрымаў назву Чэрвеньскі рынак.

1 лютага 2013 года Чэрвеньскі рынак быў закрыты. 2 красавіка 2013 года рынак аднавіў працу на новай пляцоўцы ў раёне завулка Маякоўскага[1]. На старым месцы Чэрвеньскага рынку прадугледжвалася будаўніцтва шматфункцыянальнага грамадска-дзелавога і гандлёва-забаўляльнага комплексу[2].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya