Вуліца Маякоўскага (Мінск)
Вуліца Маякоўскага — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, якая злучае цэнтр горада з паўднёвай часткай (мікрараён Лошыца, раён камвольнага камбіната). Названа ў гонар паэта Уладзіміра Маякоўскага. Транспарт прадстаўлены аўтобусамі, якія ідуць з Лошыцы, Чыжоўкі і Гатава, тралейбусамі і чыгуначнай станцыяй Мінск-Паўднёвы. РазмяшчэннеВуліца Маякоўскага э’яўляецца працягам вуліцы Свярдлова (ад скрыжавання з вуліцай Аранскай), за мостам цераз раку Лошыцу працягваецца Ігуменскім трактам. Менш чым у кіламетры заходней вуліцы праходзіць чыгуначная лінія на Асіповічы, на якой знаходзіцца станцыя Мінск-Паўднёвы. Даўжыня — 3,9 км[1]. ГісторыяВуліца размешчана на месцы старога гандлёвага гасцінца. У XVI—XVII насіла назву Лошыцкай дарогі, пазней была вядомая як Ігуменскі тракт, з 1923 года — Чэрвеньскі тракт[2]. Праходзіла праз гістарычнае прадмесце Серабранка (сучасны аднайменны мікрараён размяшчаецца паўднёва-усходней). Пазней была пераназвана ў гонар Уладзіміра Маякоўскага, які неаднаразова бываў у Мінску. Забудова вуліцы пераважна шматпавярховая. З 1950-х паходзіць забудова пасёлка пры камвольным камбінаце, у 1967 годзе пачата будаўніцтва мікрараёна Маякоўскага-1 (архітэктары У. Марцьянаш, С. Баткоўскі, У. Мінькін і інш.)[2], у 2000-я гады актыўна забудоўваюцца паўночны і цэнтральны ўчасткі вуліцы, дзе захаваўся прыватны сектар. У паўднёва-усходняй частцы вуліцы размяшчаецца Лошыцкі парк. У 2009—2011 гадах вялася рэканструкцыя вуліцы, пасля якой яна на ўсім працягу стала васьміпалоснай, а напружанае скрыжаванне з вуліцай Дзянісаўскай было заменена шляхаправодам[3]. У 2017 годзе пачалося будаўніцтва шляхаправода ў пачатку вуліцы на скрыжаванні з вуліцай Аранскай. Славутасці вуліцы![]()
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia