Чэрыкаўскі лясгас
Чэрыкаўскі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова ў Магілёўскай вобласці. ГісторыяАрганізаваны ў 1936 годзе[1]. АпісаннеЛясгас размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Чэрыкаўскага (58%), Слаўгарадскага (40%) і Крычаўскага (2%) адміністрацыйных раёнаў[2]. Лясы лясгаса адносяцца да паўночнай падзоны шырокалісцева-яловых лясоў, да Аршанска-Магілёўскага лесарасліннага раёна, да Сожскага і Бяседскага комплексаў лясных масіваў[2]. Агульная плошча зямель ляснога фонду лясгаса складае 102 407 га. Пераважаюць у разрэзе груп узросту сярэднеўзроставыя насаджэнні (37%), маладнякі займаюць 23%, якія паспяваюць - 27%, саспелыя і перастойныя - 13%[2]. Пераважнай пародай лесапакрытай плошчы з'яўляецца хвоя (55%), бяроза складае 26%, елка - 10,1%, дуб - 1,2%[2]. Лясніцтвы
Вядомыя супрацоўнікі
Помнікі прыродыНа тэрыторыі лясгаса знаходзяцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Вепрынская дуброва» і геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Агаленне Чэрыкаў»[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia