Чэслаў Бянькоўскі
Чэ́слаў Бянько́ўскі (польск.: Czesław Bieńkowski, таксама вядомы як Вячаслаў Вікенцьевіч Бянькоўскі; 24 мая 1937 — 1 красавіка 2018, Мінск) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч польскага паходжання, кіраўнік і адзін з заснавальнікаў Вышэйшай школы гуманітарных навук у Мінску, дацэнт БДУ, доктар, старшыня Польскага навуковага таварыства[1]. Рэктар польска-амерыканскага ўніверсітэта WSB-NLU[2]. Акрамя працы на факультэце гісторыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта з 1990-х гг. Ч. Бянькоўскі актыўна ўдзельнічаў у польскім нацыянальным руху Беларусі. Узначальваў мінскае аддзяленне Саюза палякаў на Беларусі У 1993 г. уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Польскае дэмакратычнае аб’яднанне[3]». Разам з гісторыкам Зыгмунтам Барадыным ён удзельнічаў у стварэнні ў 1992 г. Польскага народнага універсітэта ў Мінску[4]. А ў 2001 г. ён быў дырэктарам Польскай вышэйшай гуманітарнай школы ў Мінску[5]. Узначальваў Польскае навуковае таварыства. Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia