Шалкова-Шэлегаўскі бой
Шалко́ва-Шэ́легаўскі бой — бой паміж брыгадай «Смерць фашызму» і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсках Шалкова і Шэлегаўка Полацкага раёна 10 мая 1943 года. Перадумовы624-ы ахоўны батальён гітлераўцаў, якія рыхтаваліся да карнай аперацыі супраць партызан, высяліў з вёсак Шалкова і Шэлегаўка Полацкага раёна ўсіх жыхароў. Камандаванне брыгады (камандзір У. В. Мельнікаў, камісар І. Ф. Каранеўскі, начальнік штаба М. В. Уткін) распрацавала план раптоўнага нападу, поўнага знішчэння карнікаў. БойУ 2 гадзіны ночы 10 мая 1943 года партызаны брыгады з апазнавальнымі павязкамі на рукавах некалькімі штурмавымі групамі атакавалі нямецкія гарнізоны ў вёсках Шалкова і Шэлегаўка. Раптоўнасць і імклівасць нападу перашкодзіла гітлераўцам заняць акопы і дзоты, і яны шукалі ратунку ў хатах, скляпах і гарышчах. Супраціўленне аказаў толькі камандны састаў батальёна. У выніку начнога бою партызаны знішчылі і паранілі каля 150 гітлераўцаў, 8 узялі ў палон, знішчылі склады з боепрыпасамі, харчаваннем, захапілі штабныя дакументы, 4 кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі, амуніцыю, 25 коней. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia