Шалёныя сабакі
«Шалёныя саба́кі» (англ.: Reservoir Dogs) — першы поўнаметражны фільм рэжысёра Квенціна Таранціна. Па сюжэце група бандытаў збіраецца на складзе пасля няўдалага рабавання. Нягледзячы на тое, што ім удаецца скрасці каштоўнасці, відаць, у групе ёсць здраднік, які працуе на паліцыю. Чакаючы свайго боса, бандыты спрабуюць высветліць, хто здрадзіў. Упершыню фільм быў паказаны 18 студзеня 1992 года на міжнародным кінафестывалі «Сандэнс», а ў маі таго ж года ўдзельнічаў у праграме Канскага кінафестывалю. Станам на люты 2024 года фільм займаў 97 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb. СюжэтЗадумаўшы абрабаваць ювелірную краму, крымінальны бос Джо Кэбат сабраў разам шасцярых дасведчаных і зусім незнаёмых адзін з адным злачынцаў: містэр Белы, містэр Ружовы, містэр Сіні, містэр Бландзін, містэр Аранжавы, містэр Карычневы. Сустрэўшыся ў кафэ, яны проста снедаюць, а затым выходзяць на вуліцу і спакойна пачынаюць выконваць заданне. Але нечакана для саміх сябе трапляюць у паліцэйскую пастку. Пачынаецца перастрэлка, і рабаўнікі кідаюцца ўрассыпную. Пазней яны збіраюцца на складзе, які быў месцам збору пасля ідэальна прадуманага рабавання, і пачынаюць высвятляць, хто ж падставіў усіх пад удар, і што зараз рабіць з нарабаванымі дыяментамі. Да таго часу, пакуль не прыязджае Джо, на складзе адбывацца хаос і крывавая бойка. Бос, які прыбыў, распавядае ўсім, хто насамрэч здраднік, і тут падзеі прымаюць нечаканы паварот. У ролях
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia