Квенцін Таранціна
Квенцін Джэром Таранціна (англ.: Quentin Jerome Tarantino, нарадзіўся 27 сакавіка 1963, Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар і кінааператар. Сусветную вядомасць набыў пасля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнарый. БіяграфіяНарадзіўся 27 сакавіка 1963 у Ноксвіле, штат Тэнесі. Маці назвала яго Квінтам у гонар каўбоя з папулярнага серыяла таго часу з Клінтам Іствудам, але пазней Таранціна змяніў імя на Квенцін, бо, відаць, не пераняў ад маці любові да гэтага фільма. Выхадзец са звычайнай беднай сям’і амерыканскага Поўдня, Квенцін Таранціна не меў ніякіх прэтэнзій на акцёрскую прафесію, аднак моцна любіў кіно. Пасля заканчэння школы, Квенцін Таранціна працаваў у пункце відэапракату, які і паслужыў яму школаю для вывучэння кіно. У адрозненне ад «архіўных пацукоў» папярэдняга пакалення, якія вывучалі кіно ў фільматэках, з кіно Таранціна знаёміўся дзякуючы тэлевізару. Гэта і вызначыла яго пераважную цікавасць да сюжэту і падзейных элементаў жанра, у той час як эстэты вялікага экрана былі зачараваны перадусім мантажом, атмасферай кадра і дэталямі. Таранціна пачаў з напісання сцэнарыяў, затым у 1992 годзе зняў уласны фільм, «Шалёныя сабакі». Фільм, які па-новаму падыходзіў да суадносінаў дыялогу і дзеяння, прыцягнуў да рэжысёра-пачаткоўца ўсеагульную ўвагу. Пасля гэтага спачатку ў ход пайшлі Таранцінавы сцэнарыі, а потым яго самога пачалі запрашаць здымацца ў эпізадычных ролях. Гэты злосны з выгляду чалавек з носам, як у качкі, глыбока пасаджанымі вачамі і крыху высунутым падбародкам, натуральна, не выклікаў у гледача тых самых пачуццяў, што акцёры накшталт Тома Круза. Квенцін Таранціна ва ўласных фільмах і ў фільмах сваіх сяброў зазвычай грае непрыемных персанажаў, псіхапатаў і раздражнёных неўрастэнікаў накшталт меншага з братоў Гэка ў фантасмагарычным фільме жахаў Роберта Радрыгеза «Ад захаду да світання». Тым не менш, на экране Квенцін Таранціна выглядае досыць натуральна, хоць, зразумела, фільмы з яго ўдзелам — гэта перадусім практыкаванні ў жанравым кіно. Фільмаграфія1992 — «Шалёныя сабакі» / Reservoir Dogs 1994 — «Крымінальнае чытво» / Pulp Fiction 1997 — «Джэкі Браўн» / Jackie Brown 2003 — «Забіць Біла 1» / Kill Bill: Volume 1 2004 — «Забіць Біла 2» / Kill Bill: Volume 2 2007 — «Доказ смерці» / Death Proof 2009 — «Бясслаўныя вырадкі» / Inglourious Basterds 2012 — «Джанга вызвалены» / Django Unchained 2015 — «Агідная васьмёрка» / The Hateful Eight 2019 — «Аднойчы ў Галівудзе» / Once Upon a Time in Hollywood Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia