Шапяле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Шапялевічы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Сіманавіцкага і Стайскага сельсаветаў[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. У красавіку 1963 года ў склад сельсавета з Круглянскага сельсавета перададзены 18 населеных пунктаў (Глыбокае, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Конанавічы, Кружкі, Кунцы, Ласькоў, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Сіманавічы, Сядзеба, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў)[2]. 18 сакавіка 1966 года з часткі сельсавета (17 населеных пунктаў: Глыбокае, Дуброва, Зацяцёрка, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Касцюковічы, Краснаполле, Кружкі, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў) утвораны Цяцерынскі сельсавет[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. У сакавіку 1977 года скасаваны вёска Заброддзе і пасёлак Ласькоў[4]. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цяцерынскага сельсавета[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 634 чалавекі[6], з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — украінцы, 0,3 % — рускія[7].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залоссе, Зарэчча 2, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка і Шапялевічы.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
 |
---|
|
Гісторыя (1924—1931, 1935—1959, з 1966) |
---|
Гарады | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Мястэчкі | |
---|
Сельсаветы |
- Загаранкаўскі (1924—1931, 1935—1959)
- Запрудскі (з 2014)
- Комсеніцкі (1924—1931, 1935—1959, з 1966)
- Круглянскі (1924—1931, 1935—1959, 1966—1967, з 1987)
- Кручанскі (1924—1931, 1935—1959, 1966—2011)
- Ляснянскі (1924—1931, 1935—1959, 1966—2014)
- Мархлеўскі польскі (1935—1937)
- Новапалескі (1924—1931, 1935—1954)
- Паўлавіцкі (1924—1931, 1935—1959, 1966—1977)
- Рубежскі (1977—2011)
- Сіманавіцкі (1935—1954)
- Скуратоўскі (1924—1931, 1935—1959)
- Стайскі (1924—1931, 1935—1954)
- Філатаўскі (з 2011)
- Цяцерынскі (1924—1931, 1935—1959, з 1966)
- Шапялевіцкі (1935—1959, 1966—2011)
|
---|
|
|