26 сакавіка 1987 года Круглянскі сельсавет адноўлены ў складзе населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Круглянскага пассавета[4]. 20 снежня 2014 года ў склад сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў Ляснянскага сельсавета (Арэхаўка, Вялікае Зубава, Дудаковічы, Лясныя і Пасырава)[5]. 19 снежня 2016 года гарадскі пасёлак Круглае набыў статус горада[6]. 29 снежня 2020 года скасаваны вёскі Займішча і Пятая Гадавіна[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (41 населены пункт) — 2489 чалавек[8], з іх 96,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — таджыкі[9]; паводле перапісу 2019 года (46 населеных пунктаў) — 2123 чалавекі[10].
Крыніцы
↑Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
↑Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
↑Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
↑Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага раёна. — Мн., 1996. — С. 22, 23, 92-93, 105, 117, 118, 196.