Шведская царква Святой Кацярыны
Царква Святой Кацярыны (шведск.: Sankta Katarina kyrka, руск.: Церковь Святой Екатерины) — шведскамоўны лютэранскі прыход у Санкт-Пецярбургу, Расія. Заснаваны ў 1632 годзе ў горадзе Нюэне, на месцы якога па захопе гэтых мясцін рускімі быў заснаваны Санкт-Пецярбург. Такім чынам, гэта найстарэйшы прыход горада на Няве. Сучасны будынак царквы, будаўніцтва якога было завершана ў 1865 годзе, быў спраектаваны архітэктарам Карлам Андэрсанам. Колькасць прыхажанаў дасягала ў XIX стагоддзі 7 000 чалавек, сярод якіх былі сем’і Нобель і Лідваль, ювелір Карл Фабержэ. Тут шлюбаваўся Густаў Манергейм. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква і яе пастары падпалі пад пераслед. У 1934 годзе ў будынку царквы размясцілася спартыўная школа. У 2005 годзе царква была вернута шведскай грамадзе Санкт-Пецярбурга. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia