Шклоўская парусінавая мануфактура

Шклоўская парусінавая мануфактура
Тып мануфактура
Заснаванне 1794
Скасавана 1845
Заснавальнікі Сямён Гаўрылавіч Зорыч
Краіна
Размяшчэнне
Галіна тэкстыльная прамысловасць[d]
Прадукцыя парусіна і палатно

Шклоўская парусінавая мануфактура — мануфактура, заснаваная С. Г. Зорычам, якая працавала ў Шклове ў 1794—1845 гадах[1].

Гісторыя

Размяшчалася ў мураваным двухпавярховым будынку. Вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак.

У 1797 годзе працавала 255 чалавек, у тым ліку 130 ткачоў, 125 рознарабочых, мелася 138 ткацкіх станкоў; выпушчана 52 145 аршын палатна, якое пастаўлялася пераважна ў Рыгу[1].

Зноскі

  1. а б Лён 2009, с. 159.

Літаратура

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya