Шошынская аперацыя
Шошынская аперацыя — аперацыя партызанскай брыгады «Смерць фашызму» па знішчэнню чыгуначнага маста цераз раку Шоша на чыгуначнай лініі Маладзечна — Полацк на ўчастку Падсвілле — Зябкі ў Глыбоцкім раёне 17 верасня 1942 года. ПерадумовыАперацыя праводзілася па загаду начальніка ЦШПР, які паставіў у верасні 1942 года перад брыгадай «Смерць фашызму» задачу вывесці са строю чыгунку Маладзечна — Полацк. План аперацыі быў распрацаваны камандаваннем брыгады. Агульнае камандаванне ажыццяўляў камандзір брыгады У. В. Мельнікаў. У аперацыі ўдзельнічалі 1-ы і 3-і атрады (камандзіры А. Я. Конеў і М. І. Ражноў) брыгады «Смерць фашызму» і партызанская група М. З. Умінскага, якая прыбыла ў ліпені 1942 года з-за лініі фронту. Ход аперацыіРазведка партызан устанавіла, што чыгуначны мост (даўжынёй 35 м) цераз раку Шошу ахоўваецца гарнізонам, які размяшчаўся ў каравульным памяшканні на левым беразе ракі, непадалёку абапал маста дзоты, акопы, загароды з дроту, падыходы да маста адкрытыя і добра прыстраляныя, у бліжэйшых гарнізонах праціўніка на станцыях Падсвілле і Зябкі каля 170 гітлераўцаў. У ноч на 17 верасня, выставіўшы заслон з боку казарм, партызаны скрытна падпаўзлі з паўночнага боку да дзота і занялі яго. Адкрыўшы са станковага кулямёта агонь па ахове моста, яны скавалі праціўніка і далі магчымасць падрыўнікам замініраваць і ўзарваць мост. У ходзе бою было забіта 37 і паранена 5 гітлераўцаў. У выніку аперацыі рух цягнікоў па дарозе быў спынены на 15 сутак. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia