Шо (курганны могільнік)Шо — курганны могільнік каля вёскі Шо Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,9 км на ўсход ад вёскі, у лесе справа ад дарогі ў Ліпава. Апісанне35 насыпаў вышынёй 1-3 м, дыяметрам 4-10 м. Даследавалі ў 1939 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, раскапана 16 курганоў. У 15 шкілеты ляжалі ў падкурганных ямах, у 1 — на грунце. У 1 магільнай яме пад насыпам быў шкілет дзіцяці у багатым адзенні. На яго грудзях ляжала засцёжка падковападобнай формы, на бёдрах — рэшткі пояса ў выглядзе круглых і сэрцападобных металічных пласцінак з рэльефным штампавальным арнаментам і спражкі сэрцападобнай формы, на поясе — нож, на руках — пярсцёнкі, на правай руцэ — бранзалет, у нагах — вялікая сякера з шырокім лязом, паблізу магілы — чэрап барана. У іншых курганах знойдзены гладкія бранзалеты з вузкімі канцамі на правай ці левай руцэ, нажы, крэсіва, сякеры з шырокім лязом, наканечнікі коп’яў. У адным з пахаванняў знойдзены сярэбраны медальён — імітацыя арабскага дырхема канца X — пачатку XI стагоддзя. У 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Курганы датуюцца XI—XIII стст., належалі полацкім крывічам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia