Шпалапрапітны завод![]() Шпалапрапітны завод — прадпрыемства пуцявой гаспадаркі з механізаванымі вытворчымі працэсамі, на якім адбываецца насычэнне антысептыкамі драўляных шпал, маставых і пераводных брусоў, слупоў ліній сувязі і аўтаблакіроўкі. Склад прадпрыемства![]() На шпалапрапітным заводзе ёсць:
Цэх насычэнняУ цэхах насычэння знаходзяцца прапітныя цыліндры, ваганетка для размяшчэння шпал, манеўровы цыліндр, прызначаны для запаўнення прапітнага цыліндру антысептыкам у перыяд насычэння і прыёму антысептыку пасля яе заканчэння. Для вымярэння аб’ёму антысептыку, які паглынаецца драўнінай у працэсе насычэння, выкарыстоўваюць спецыяльныя вымяральныя прыборы — мернікі. Манеўровыя і прапітныя цыліндры, рэзервуары для нарыхтоўкі сумесі і мернікі абсталяваны паравымі падагравальнікамі змеевіковага тыпу. XXI стагоддзе![]() У XXI стагоддзі шырокае распаўсюджанне атрымалі жалезабетонныя шпалы. Рознага тыпу слупы, маставыя і пераводныя брусы таксама вырабляюцца з жалезабетону. З гэтай прычыны многія шпалапрапітныя заводы перапрафіляваліся і займаюцца зборкай рэйкашпальнай рашоткі з жалезабетонных шпал і рэек. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia