Шпрыц

Шпрыц з іголкай. Павялічаны кончык іголкі.

Шпрыц (ад ням.: spritzen — пырскаць) — агульная назва інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, тэхніцы і кулінарыі для ўвядзення і вывядзення вадкасцяў і газаў з выкарыстаннем поршневага ціску.

Медыцынскі шпрыц

Медыцынскі шпрыц прызначаны для ін’екцый, дыягнастычных пункцый, адсмоктвання паталагічнага змесціва з поласцей.

Апісанне

Туберкулінавая проба Манту

Звычайна шпрыц ўяўляе сабой полы градуяваны цыліндр з конусам, на які насаджваецца іголка, і адкрытым канцом, праз які ўводзіцца ў цыліндр шток з поршнем.

У XX стагоддзі былі найбольш распаўсюджаныя шпрыцы з цыліндрам са шкла і астатнімі часткамі з храмаванага металу.

У 1980-х атрымалі шырокае распаўсюджванне шпрыцы аднаразовага прымянення (ШАП, гутарковая назва: аднаразовы шпрыц), практычна цалкам вырабленыя з пластмасы, за выключэннем іголкі, якая па-ранейшаму вырабляецца з металу. У шпрыца ёсць таксама вялікая колькасць жаргонных назваў на слэнгу наркаманаў.

Ужываюцца таксама шпрыц-цюбікі для аднаразовага ўвядзення лекаў.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya