Штурмшарфюрар

Штурмшарфюрар Вафен-СС узяты ў палон у ходзе Варшаўскага паўстання

Штурмшарфюрар (ням.: Sturmscharführer) — званне ў войсках СС, якое існавала з 1934 па 1945 гады. Адпавядала званню штабсфельдфебель у вермахце і было вышэйшым званнем унтэр-афіцэраў СС. Званне штурмшарфюрар існавала толькі ў войсках СС, у Агульных СС вышэйшым званнем у дадзенай катэгорыі было гаўптшарфюрар.

Званне штурмшарфюрар было заснаванае ў чэрвені 1934 года, пасля Ночы доўгіх нажоў. Пры рэарганізацыі СС званне штурмшарфюрар было створана як вышэйшае званне унтэр-афіцэраў у «Войсках ў распараджэнні СС» замест звання гаупттрупфюрар, якое ўжывалася ў СА.

Знакі адрознення штурмшарфюрара Вафен-СС

У 1941 годзе на базе «Войскаў ў распараджэнні СС» узнікла арганізацыя войскаў СС, якая атрымала ў спадчыну званне штурмшарфюрар ад свайго папярэдніка.

Званне штурмшарфюрар не варта блытаць з найменнем пасады штабсшарфюрар, якая адпавядала пасадзе ротнага старшыні у савецкай арміі.

Гл. таксама

Малодшае званне
Гаўптшарфюрар
Званні СС
Штурмшарфюрар
Старэйшае званне
Унтэрштурмфюрар
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya