Шчаўе кіслае
Шчаўе кіслае, Шчаўе звычайнае[1] (Rumex acetosa) — шматгадовая травяністая расліна, што расце ў вялікай колькасці на большай частцы Еўропы на лугах і культывуецца як гародніна. НазваШчаўе звычайнае, кісляніца, шчавей, шчаўнік[2][3][4], шчавель, шчаўе[5], шчавель праўдзівы[6], кісліца[2]. АпісаннеШчаўе кіслае — стройная расліна, каля 60 см вышынёй з сакавітым сцяблом і лісцем. Кветкі чырванавата-зялёныя, цвіценне ў чэрвені — ліпені. Лісце падоўжанае. Ніжняе ад 7 да 15 см даўжынёй з вельмі доўгім хвосцікам. Верхняе лісце сядзячае, часта набывае малінавы колер. ![]() Кветкі, павялічваючыся ў памерах, набываюць пурпурны колер. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах (двухдомныя). Карані шматгадовыя, моцна паглыбляюцца ў глебу. ЗначэннеЛісцем шчаўя кіслага харчуюцца вусені некалькіх відаў матылькоў, у прыватнасці Timandra griseata. Шчаўе кіслае здаўна культывуецца, хоць папулярнасць гэтай культуры моцна паменшылася з цягам часу. Лісце шчаўя выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі салатаў, супоў і соусаў. Гэта расліна змяшчае шчаўевую кіслату, якая надае ёй характэрны смак. Пры ужыванні шчаўя ў вялікай колькасці (асабліва варанага, напрыклад, у супах) крышталі шчаўевай кіслаты могуць адкладацца ў нырках або мачавым пузыры (так званыя камяні). Шчаўе таксама ўжываюць як слабільны сродак. Зноскі
Література
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia