Шчаўе прыморскае
Шчаўе прыморскае[1] (Rúmex maritimus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Расце па берагах азёр, балот, рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля. Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамое, вышынёй 10-60 см, баразнаватае, голае; у верхняй частцы галінастае. Лісце ланцэтнае, вострае, да аснавання клінавата звужанае. Верхняе — сядзячае, ніжняе — кароткачарашковае. Кветкі двухполыя, дробныя. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Суквецце — галінастае; унізе з расстаўленых, уверсе — са збліжаных мутовак. Плады — арэшкі чырванавата-бурага колеру. Спеюць у ліпені — жніўні. Хімічны складУ каранях знойдзены антрахіноны (хрызафанол, эмадзін, фісцын). У надземнай частцы ўтрымліваюцца сапаніны, флаваноіды, антрахіноны, вітаміны С, РР, карацін. У насенні выяўленыя дубільныя рэчывы. Значэнне і прымяненнеЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia