Плошча паверхні возера 1,14 км². Даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 0,95 км, даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,6 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады ў возеры 1,7 млн м³. Плошча вадазбору 357 км². Катлавіна Шчоўна рэшткавага тыпу. Паўночна-ўсходнія, усходнія і паўднёвыя схілы катлавіны спадзістыя, астатнія — невыразныя і забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі тарфяністыя. Заходнія, паўночна-заходнія і паўднёва-заходнія берагі возера сплавінныя. Дно выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 8 метраў.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Вята, упадае меліярацыйны канал. Возера моцна зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 100—150 м ад берага.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)