Шчыты-Неміровічы![]() Шчыты, Шчыты-Неміровічы — шляхецкі род герба «Ястрабец». Адгалінаванне з канца XV стагоддзя роду Неміровічаў. Сыны Якуба Неміровіча назваліся па прыдомку бацькі Шчытамі або Шчытовічамі, часам дадавалі прозвішча Неміровіч. Прыдомак яны прынялі, відаць, праз неабходнасць адрозніваць сябе ад іншых Неміровічаў. Ян Якубавіч, унук Андрэя, жыў у адзін час Янам Якубавічам Шчытом, і ідэнтыфікаваць іх па ідэнтычных імёнах па бацьку для сучаснікаў было цяжка. Відаць, старэйшым з братоў Шчытовічаў быў Ян, бо ён раней за іншых згадваецца ў крыніцах і раней за ўсіх памёр[1]. У XVI—XVII стагоддзях згаслі тры з чатырох галін сыноў Яна Няміры, працягнула існаваць галіна Шчытоў-Неміровічаў. З сярэдзіны XVII стагоддзя род стаў вяртацца на палітычную сцэну пры Юстыніяне Шчыце-Неміровічу (пам. 1677), які займаў пасады падкаморага і падваяводы полацкага. Ад яго сыноў паходзяць чатыры галіны роду:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia