Шылела

Шыле́ла, або шыля́ла (англ.: shillelagh, shillalah), або блэктарн (літар.: цёрн), або «ірландская дубінка» — традыцыйная зброя, спартыўны снарад, сродак ірландскага бою на дубінкі (бата), прадмет культуры ірландскага народу. Наогул, пад агульнай назвай «ірландскай дубінкі» існавалі розныя ўстаноўленыя віды (гл. лорга-ярнай, кліт-альпін). Адзін з асноўных і найбольш вядомых — драўляны кій даўжынёю каля 1,2 м (чатыры футы), абавязкова прамы і аднолькавы таўшчынёю і тугасцю ўздоўж сябе. Найлепшым матэрыялам традыцыйна лічыўся цёрн (адсюль адна з назваў), але таксама ўжываліся ясень, дуб, арэх.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya