Шыпы (гарадзішча)

Гарадзішча
Шыпы
55°04′38″ пн. ш. 27°51′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Шыпы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000423шыфр 213В000423
Map

Шыпы — археалагічны помнік каля вёскі Шыпы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля ўрочышча (1 км на ўсход ад яго) Новае Запалоўе.

Апісанне

Пляцоўка памерам 60×58 м, вышынёй да 9 м. З паўднёвага боку захаваліся рэшткі вала вышынёй 2 м. Выявілі ў 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследавалі ў 1967 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,5-0,6 м. У ім знойдзены рэшткі арнаментаванай ляпной керамікі. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya