Шыфр (фільм, 2002)
«Шыфр» (англ.: Cypher) — амерыканскі фантастычны трылер 2002 года, пастаўлены рэжысёрам Вінчэнца Наталі па сцэнарыі Браяна Кінга . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэрэмі Нортэм і Люсі Лью[3]. СюжэтМорган Саліван, які стаміўся ад зануднага жыцця і нялюбай жонкі, згаджаецца займацца прамысловым шпіянажам для магутнай карпарацыі «Дыджыкорп». Ён атрымлівае новае імя і простае заданне — пры дапамозе сакрэтнай прылады перадаваць выступленні канкурэнтаў на канферэнцыях. Нягледзячы на мігрэні і дзіўны боль у патыліцы, Морган атрымлівае задавальненне ад новага патаемнага жыцця, але выпадковая сустрэча з загадкавай Рытай усяляе ў яго страх і падазрэнні. Па словах Рыты, нудныя сходы ўсяго толькі шырма для злавесных аперацый «Дыджыкорпа», які ператварае сваіх «шпіёнаў» у паслухмяных марыянетак. Яна робіць яму ўкол і просіць на наступнай канвенцыі ніяк не рэагаваць на тое, што ён там убачыць. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[4]. Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia