Шэрстакрылы
Шэрстакрылы (Dermoptera) — атрад плацэнтарных млекакормячых, уключае толькі 2 віды. АпісаннеДаўжыня цела 36-43 см, хваста — 22-27 см, маса 1-1,7 кг. Галава з падоўжанай пысай, вушы кароткія, амаль безвалосыя, вочы вялікія, накіраваны ўперад. Падэшвы лап з дыскавымі прысоскамі. Ад шыі ўздоўж усяго цела цягнецца скурыстая лятальная перапонка, якаая прымацавана да пярэдніх і задніх канцавін і заканчваецца ля кончыка хваста. Поўсць рабая, кароткая, густая, мяккая. ПашырэннеВядомы з верхняга палеацэна і ніжняга эацэна Паўночнай Амерыкі. Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у раўнінных трапічных лясах на дрэвах. Асаблівасці біялогііПрыстасаваныя да планіруючага палёту, робяць скачкі на адлегласць да 140 м. Па галінах перамяшчаюцца, падвесіўшыся спіной уніз. Актыўнасць начная. Кормяцца лісцем, пладамі і насеннем раслін. Самка нараджае адно дзіцяня і на працягу першых шасці месяцаў носіць яго на бруху. АховаЗгодна Чырвонаму спісу МСАП, стан абодвух відаў не выклікае засцярогі.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia