Шэсце князёў
![]() Шэсце князёў (ням.: Fürstenzug) — вялікае насценнае пано ў Дрэздэне (Германія) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды святкавання 800-й гадавіны кіравання Саксоніяй Ветынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоў навакольнага асяроддзя, яно было перанесенае на фарфоравую кафлю агульнай колькасцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 метры і лічыцца найбуйнейшым мастацкім творам з фарфору ў свеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі. «Шэсце князёў» размешчана на вонкавай сцяне каралеўскай стайні (ням.: Stallhof) Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі. ГісторыяУ 1589 годзе вонкавая сцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі ўжо была ўпрыгожана выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.[1][2] Да надыходзячай 800-й гадавіны Ветынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўлена іншая вялікая насценная выява, якая была выканана мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесена на 23000 плітак з Мейсенскага фарфору паміж 1904 і 1907 гадамі.[3] На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Мейсена, які кіраваў у 12 стагоддзі, і заканчваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагоддзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 года. Таксама на пано намаляваны 59 навукоўцаў, майстроў, рамеснікаў, дзяцей і фермераў.[2] Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджанні падчас бамбардзіровак Дрэздэна 13 лютага 1945 года ў час Другой сусветнай вайны. Панарама
Адлюстраваныя асобы![]() ![]() ![]() ![]() 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі намаляваны конна, а салдаты і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад яго партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзенне.
ПамерыДаўжыня пано «Шэсце князёў» складае 101,9 метраў, вышыня — 10,5 метраў.[3] Але з-за наяўнасці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м².[3] Кожная фарфоравая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.[3] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia