Шэфердскі ўніверсітэт
Шэфердскі ўніверсітэт (англ.: Shepherd University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шэфердстаўн у штаце Заходняя Вірджынія. ГісторыяШэфердскі ўніверсітэт пачаў сваю дзейнасць, калі ў ліпені 1871 года сядзіба акругі Джэферсан была перанесена са свайго часовага месца ў Шэфердстаўне назад у горад Чарльз-Таўн. Жыхары Шэфердстаўна і яго ваколіц вырашылі выкарыстоўваць вызвалены будынак суда ў адукацыйных мэтах. Вучэльня стала чатырохгадовым каледжам для падрыхтоўкі настаўнікаў 1 ліпеня 1930 года, у гэты час установа пачала надаваць ступень бакалаўра мастацтваў. У 1943 годзе каледж атрымаў дазвол на рэалізацыю праграм па гуманітарных навуках, а ў 1950 годзе была дададзена ступень бакалаўра прародазнаўчых навук. Таксама ў 1950 годзе ён быў акрэдытаваны Паўночна-Цэнтральнай асацыяцыяй каледжаў і школ, а ў 1951 годзе ён стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх каледжаў. 7 красавіка 2004 года губернатар штата падпісаў закон, які дазваляў каледжу змяніць статус і назву на ўніверсітэт. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia