Заходняя Віргінія
Заходняя Віргінія, таксама Заходняя Вірджынія (англ.: West Virginia) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў (адзіны штат гэтай групы, які не мае выхаду да Атлантычнага акіяна). Насельніцтва ў 2003 г. склала 1,810 млн чалавек (у 2000 г. яно складала 1,808 млн. — 37-е месца ў ЗША). Сталіца і найбуйнейшы горад — Чарлстан. Іншыя буйныя гарады — Хантынгтан, Уілінг і Моргантаўн. Афіцыйная мянушка — «Горны штат» (Mountain State). Дэвіз — Montani Semper liberi («Горы заўсёды вольныя»). ЭканомікаУ штаце маюцца значныя запасы вугалю, прыроднага газу, нафты, солі і іншых карысных выкапняў, што вызначае яго развіццё. Развіта хімічная прамысловасць, заснаваная на перапрацоўцы карысных выкапняў. Добра развіта сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вырошчванне яблыкаў, персікаў, кукурузы, тытуню). Аднак колькасць ферм у апошні час скарачаецца. Значнае месца ў эканоміцы грае турызм. Вядомыя асобыКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia