Эберхард (герцаг Баварыі)
Эберхард (ням. Eberhard, пам. 940) — герцаг Баварыі ў 937-938 гадах з дынастыі Луітпольдынгаў. БіяграфіяЭбэрхард быў старэйшым сынам баварскага герцага Арнульфа Злога. У 933 ці 934 годзе яму была прапанавана карона Італіі пасля смерці караля Рудольфа II, аднак паход Эбэрхарда ў Італію праваліўся. У 937 годзе памёр Арнульф Злы і Эберхард атрымаў у спадчыну герцагства Баварыю. Скарыстаўшыся смерцю Арнульфа, германскі кароль Атон I Вялікі вырашыў аднавіць ўладу Германіі над Баварыяй, амаль цалкам ліквідаваную Арнульфам, і ў 938 годзе уварваўся ва ўладанні Эберхарда. У двух ваенных кампаніях Атон разграміў герцага і зрынуў яго з пасады. Замест Эберхарда герцагам быў пастаўлены яго дзядзька Бертольд, кіруючы да гэтага ў Карынціі. Далейшы лёс Эберхарда не вядомы: магчыма ён памёр каля 940 года або з'ехаў у Венгрыю (герцаг працягваў палітыку свайго бацькі па падтрыманні міру з венграмі). Шлюб і дзеці
|
Portal di Ensiklopedia Dunia