Эвідэнцыйнасць
Эвідэнцыйнасць у лінгвістыцы — набор граматычных або лексічных значэнняў, якія выказваюць экспліцытнае ўказанне на крыніцу звестак прамоўцы адносна сітуацыі, якая імі паведамляецца[1]. Эвідэнцыйнасць досыць распаўсюджаная ў мовах свету — яна з’яўляецца граматычнай катэгорыяй прыблізна ў кожнай чацвёртай мове[2]. У такіх мовах у любым выказванні пры дапамозе адмысловых граматычных сродкаў паказваецца крыніца звестак таго, хто гаворыць — напрыклад, ці бачыў прамоўца тое, пра што ён паведамляе, на ўласныя вочы, цітолькі перадае сведчанні з чужых слоў, альбо ж такі гэта вынік яго ўласнай ментальнай дзейнасці (высноў, змеркаванняў, здагадак і г.д.). У рускамоўнай літаратуры для абазначэння гэтага панятку выкарыстоўваюцца і іншыя тэрміны: пераказвальнасць/непераказвальнасць, відавочнасць/невідавочнасць (завочнасць), засведчанасць/незасведчанасць[3]. Гісторыя вывучэнняЗ прычыны таго, што ў класічных індаеўрапескіх мовах катэгорыя крыніцы інфармацыі не граматыкалізавана, паняцце эвідэнцыйнасці ў лінгвістыцы сфармаваўся толькі напачатку XX стагоддзя пры апісанні такіх моў Паўднёвай Амерыкі, як кечуа і аймара. Адным з першых навукоўцаў, які загаварыў пра паняцце эвідэнцыйнасці (англ.: evidentiality) як пра абавязковы паказчык крыніцы інфармацыі, быў амерыканскі этналінгвіст Франц Боас. У сваёй рабоце 1911 годзе Боас разважае пра выказванне Чалавек хворы у мове кваквала:
Паняцце эвідэнцыйнасці як абавязковай граматычнай катэгорыі ўпершыню было ўведзена Раманам Якабсанам, які разглядаў яе як сферу значэнняў, якія ўказвалі на крыніцу звестак[5]. Якабсан таксама першым вылучыў лад і эвідэнцыйнасць як дзве незалежныя катэгорыі[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia