Аймара (мова)
![]() Аймара (аймара: Aymar aru) — мова народа аймара, які жыве ў Андах. Гэта адна з нешматлікіх індзейскіх моў з колькасцю носьбітаў больш за мільён чалавек. На ёй гаворыць каля 3,1 мільёна чалавек. Аймара, разам з іспанскай, з’яўляецца афіцыйнай мовай Балівіі. На ёй таксама размаўляюць у Перу, Аргенціне і Чылі. У старажытнасці аймара была, верагодна, мовай імперыі Вары, тэрыторыю якой пазней захапілі інкі. Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што аймара роднасная сваёй больш распаўсюджанай суседцы, мове кечуа. Гэта гіпотэза, аднак, аспрэчваецца — хоць паміж гэтымі мовамі ёсць падабенства, большасць лінгвістаў сыходзіцца ў меркаванні, што гэта падабенства тлумачыцца тым, што абедзве мовы доўгі час узаемадзейнічалі, займаючы адну або суседнюю тэрыторыю. Першая граматыка мовы аймара была складзена айцом Людавіка Бертонэ ў 1603 годзе, першы слоўнік — ім жа ў 1608 г.[2] Аймара — аглютынатыўна-полісінтэтычная мова з парадкам слоў SOV.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia