Эдгар Савісаар
Эдгар Савісаар (эст.: Edgar Savisaar; 31 мая 1950, пас. Харку, Хар’юскі раён, Эстонская ССР — 29 снежня 2022, Талін) — эстонскі палітык, старшыня Цэнтрысцкай партыі, Прэм’ер-міністр Эстоніі (1990—1992), Міністр эканомікі і камунікацый Эстоніі, мэр Таліна. БіяграфіяЗ 1980 па 1988 год працаваў у дзяржаўных установах, якія займаліся эканамічным планаваннем. У 1987 годзе быў адным з аўтараў эканамічнай праграмы па пераводзе Эстоніі на поўны гаспадарчы разлік. У 1988—1989 гадах быў навуковым кансультантам фірмы «Майнор». Узначальваў разам з Мар’ю Лаўрысцін Народны фронт Эстоніі і з 1990 года ўдзельнічаў у рабоце Кангрэса Эстоніі. У 1989 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР і кіраўніком Камітэта дзяржаўнага планавання. 3 красавіка 1990 года быў прызначаны Старшынёй Савета Міністраў Эстонскай ССР. Стаў першым прэм’ер-міністрам пасля прыняцця 20 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі. Яго ўрад заставаўся ва ўладзе да 29 студзеня 1992 года, калі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за цяжкага становішча ў эканоміцы. З 1992 па 1995 гады Эдгар Савісаар быў віцэ-спікерам Рыйгікогу. У перыяд 17 красавіка па 6 лістапада 1995 года быў Міністрам унутраных спраў. У 1996 годзе прыняў удзел у муніцыпальных выбарах і стаў старшынёй гарадскога сходу Таліна. З 2001 года па 14 кастрычніка 2004 года быў мэрам Таліна. З 11 красавіка 2005 года па 5 красавіка 2007 года быў міністрам эканомікі і камунікацый у кааліцыйным урадзе прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа. З 5 красавіка 2007 года стаў зноў мэрам Таліна. На выбарах у Гарадскі сход Таліна, якія прайшлі 18 кстрычніка 2009 г, за Цэнтрысцкую партыю і персанальна за Эдгара Савісаара прагаласавала рэкордная колькасць выбаршчыкаў, у выніку чаго ён захаваў за сабой пасаду мэра горада. На парламенцкіх выбарах 2011 года Эдгару Савісаару ўдалося набраць рэкордную персанальную колькасць галасоў — 23 000. Ад пасады дэпутата Рыйгікогу Савісаар адмовіўся. Памёр 29 снежня 2022 года ў Таліне[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia