Эдмунд Сямёнавіч Міляноўскі
Эдмунд Сямёнавіч Міляноўскі (руск.: Эдмунд Семенович Миляновский; нар. 1837) — архітэктар. Брат магілёўскага інжынера-архітэктара Уладзіслава Міляноўскага. БіяграфіяВыхоўваўся ў Будаўнічым вучылішчы (1850-1862). Выпусціўся з чынам губернскага сакратара і прызначаны на службу ў Пензенскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1]. Да 1864 года стаў першым малодшым архітэктарам Пензенскай губерні. Калежскі асэсар. 31 сакавіка 1873 года малодшы архітэктар Міляноўскі Э. С. падаў прашэнне аб адстаўцы з прызначэннем пенсіі, яго прашэнне было здаволена. Міляноўскі таксама часова выконваў абавязкі малодшага архітэктара ў маі 1880 года, а ў 1879—1882 гадах ён згадваўся як прыватны архітэктар[2]. Творчасць![]() ![]() Самая вядомая яго праца — дом купца Эміля Фёдаравіча Меергольда на вул. Лекарскай у Пензе, дзе прайшлі дзіцячыя гады рэжысёра Усевалада Меерхольда і цяпер размешчаны яго музей. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены і чарцёж Міляноўскага[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia