Эдуард Пятровіч Шапко
Эдуард-Антоні Пятровіч Шапко (13 чэрвеня 1903, г. Ліепая, цяпер Латвія — 28 кастрычніка 1977) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1946). БіяграфіяСын дваран Шавельскага павета Ковенскай губерні Пятра Шапко і яго жонкі Адэлаіды з Пучырскіх, быў ахрышчаны ў Лібаўскім парафіяльным касцёле[1]. У 1922—1959 гадах у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е. Міровіча. Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года. ТворчасцьХарактарны і камедыйны акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэнічных фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сацыяльных характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К. Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Кругляш («Гута» Р. Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне », «Ваўкі і авечкі », «Без віны вінаватыя », «Праўда добра, а шчасце лепш » А. Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Мантэкі («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах », «Скупы » Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша » Б. Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К. Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А. Карнейчука) і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia