Экзашкілет (біялогія)![]() Экзашкілет — вонкавы тып шкілета ў некаторых беспазваночных жывёл. Самыя старыя скамянелыя экзашкілеты датуюцца часам прыблізна 550 мільёнаў гадоў таму. Экзашкілет падтрымлівае і абараняе цела жывёлы, а таксама з’яўляецца механічным бар’ерам, які служыць першым этапам абароны ад інфекцыі. Экзашкілет характэрны для большасці беспазваночных, у якіх ён прадстаўлены ў выглядзе ракавіны (многія прасцейшыя, малюскі) або хіцінізаванай кутыкулы (членістаногія). Характэрнай асаблівасцю гэтых утварэнняў з’яўляецца тое, што яны не ўтрымліваюць клеткавых элементаў. Хіцінізаваная кутыкула параўнальная па трываласці з металам, мяжа трываласці кутыкулы каля 10 кг/мм². Акрамя механічнай аховы, хіцінізаваная кутыкула забяспечвае ненамакальнасць покрыва і перашкаджае празмернаму выпарэнню вады: служыць месцам прымацавання мускулатуры, ахоўвае ўнутраныя органы, надае форму целу членістаногіх. У час галадання і лінькі з’яўляецца крыніцай ежы, удзельнічае ва ўтварэнні органаў пачуццяў, высцілае трахеі і часткі іншых органаў. Пігменты кутыкулы забяспечваюць разнастайнасць афарбоўкі членістаногіх, у тым ліку і ахоўнай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia