Эладэя канадская
Эладэ́я канадская, Вадзяная зараза[1] (Elodea canadensis) — від раслін роду Эладэя (Elodea) сямейства Жабнікавыя. АпісаннеШматгадовыя травяністыя расліны, апушчаныя ў ваду. Сцёблы доўгія, галінастыя. Лісце падоўжнае, празрыстае, сабранае пераважна ў кальчакі. Жаночыя кветкі адзіночныя, дробныя, на доўгіх кветаножках. Мужчынскія кветкі амаль сядзячыя. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Расліна на спецыяльных парастках у вегетатыўны перыяд утварае пупышкі і маладое лісце і апускаецца на дно вадаёма, дзе знаходзіцца да пачатку наступнага вегетатыўнага перыяду. Распаўсюджванне і экалогіяРадзімай эладэі канадскай з'яўляецца Паўночная Амерыка. У сярэдзіне 19 стагоддзя расліна была занесена ў Еўропу, адкуль пашырылася ў Азію, Аўстралію і Афрыку. Хутка размнажаючыся вегетатыўна, расліна запаўняе вадаёмы і перашкаджае суднаходству і рыбалоўству, за што атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза». ВыкарыстаннеЗялёную масу раслін выкарыстоўваюць на корм і ў якасці ўгнаення. Вырошчваецца ў акварыумах. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia