Элеанора Арагонская (каралева Навары)
Элеанора Арагонская яна ж Элеанора Наварская (ісп.: Leonor de Aragón; 2 лютага 1426 — 12 лютага 1479) — кіраўніца Навары ў 1462—1479 гадах, каралева Навары з 28 студзеня па 12 лютага 1479 года, дачка караля Арагона Хуана II і каралевы Навары Бланкі I з дынастыі Трастамара. ![]() БіяграфіяЭлеанора нарадзілася ў горадзе Алітэ (Навара) і была трэцім, малодшым дзіцем Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай. Пасля смерці Бланкі наварскі прастол узурпаваў Хуан II, пазбавіўшы спадчыны ўласных дзяцей. У 1441 годзе Элеанора выйшла замуж за графа Гастона IV дэ Фуа і ў наступным годзе з’ехала з мужам у Беарн. У 1455 годзе бацька абвясціў Элеанору сваёй спадчынніцай і прызначыў яе кіраўніком Навары. У 1462 яны заключылі дагавор, паводле якога Элеанора прызнавала Хуана II каралём Навары і давала згоду на ўзяцце сваёй сястры Бланкі пад варту (іх брат Карл Віянскі ў той час ужо памёр). У 1464 годзе Бланка памерла (падазраюць, што яна была атручана). У 1468 годзе бацька зняў Элеанору з пасады рэгента Навары, але ў 1471 ізноў прызначыў кіраўніцай каралеўства. Пасля смерці Хуана II у 1479 годзе Элеанора стала каралевай Навары, але праз тры тыдні памерла. Ёй было 53 гады. Каралеўскі прастол атрымаў у спадчыну яе ўнук Францыск Феб пад рэгенцтвам маці. Шлюб і дзеціМуж: з 30 ліпеня 1436 года Гастон IV дэ Фуа (26 лютага 1423 — 25 ліпеня 1472), граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт дэ Беарн з 1436, віконт дэ Кастэльбон 1425—1462, віконт дэ Нарбон 1447—1468, пэр Францыі з 1458. Дзеці:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia