Элегія (калектыў аўтарскай песні)
Калектыў аўтарскай песні «Элегія» — вакальна-інструментальны ансамбль аўтарскай песні, створаны ў 1999 ў Вілейцы. Кіраўнік Таццяна Захарыч. Дэбют адбыўся на Беларускім тэлебачанні ў праграме «Мы, пэўна, апошнія з тых», прысвечанаму творчасці земляка паэта Івана Лашуткі. Калектыў і яго ўдзельнікі — лаўрэаты і дыпламанты абласных, нацыянальных, міжнародных фестываляў-конкурсаў. Званне «Народны калектыў» прысуджана ў 2003 годзе. Калектыў цесна супрацоўнічае з народным ансамблем гітарыстаў «Адэліта». Удзел у фестывалях і конкурсах
РэпертуарУ рэпертуары «Элегіі» больш за 90 песень на ўласныя тэксты і музыку, а таксама на вершы беларускіх паэтаў Навума Гальпяровіча, Людмілы Рублеўскай, Васіля Жуковіча, Веры Вярбы і іншых, паэтаў-землякоў, вядомых бардаў: лірычныя, раманс, турыстычныя, гумарыстычныя, шансон, інструментальная класічная, народная музыка, беларускія народныя песні, уласныя інструментальныя творы. ДыскаграфіяЗапісаныя 5 дыскаў з песнямі, у т. л. Два апошніх — «Іду са словам да людзей» (2009), «На востраве душы» (2012) в рамках проекта «Незабыўныя імёны Вілейшчыны». Удзельнікі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia