Электракардыяграфія

Электракардыяграма ў 12 стандартных адводах мужчыны 26 год, без паталогіі

Электракардыяграфія — методыка рэгістрацыі і даследавання электрычных палёў, якія ўтвараюцца пры працы сэрца. Электракардыяграфія ўяўляе сабой адносна недарагі, але каштоўны метад электрафізіялагічнай інструментальнай дыягностыкі ў кардыялогіі.

Прамым вынікам электракардыяграфіі з’яўляецца атрыманне электракардыяграмы (ЭКГ) — графічнага прадстаўлення рознасці патэнцыялаў, якія ўзнікаюць у выніку працы сэрца і праводзяцца на паверхню цела. На ЭКГ адлюстроўваецца асерадненне ўсіх вектараў патэнцыялаў дзеяння, якія ўзнікаюць у пэўны момант працы сэрца.

Правільнае размяшчэнне электродаў на канечнасцях. Электроды канечнасцяў могуць быць або далёка ўнізе, або блізка да сцёгнаў ці плеч, але заўсёды яны павінны быць размешчаны сіметрычна[1].
Размяшчэнне электродаў на грудзях (прэкардыяльныя электроды)

У 12-адводным ЭКГ электроды замацоўваюцца ў наступных кропках:

Назва электрода/адвода Палажэнне электродаў
RA (Right Arm) На правай руцэ (пазбягаючы вялікіх мышцаў)
LA (Left Arm) У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе i RA, але на левай руцэ
RL (Right Leg) На правай назе, па ніжнім канцы медыяльнай ікраножнай мышцы (пазбягаюцы касцяных выступаў)
LL (Left Leg) У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе і RL, але на левай назе
V1 Правы край грудзіны, 4 міжрэбер’е
V2 Левы край грудзіны, 4 міжрэбер’е
V3 На паўшляху паміж адводамі V2 і V4
V4 У месцы верхавіннага штуршка сэрца (звычайна ў пятым міжрэбер’і ў сярэднераменнічнай лініі). Усе наступныя адводы знаходзяцца ў той жа гарызантальнай плоскасці[2], што і V4
V5 Па пярэдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4
V6 Па сярыдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4

Зноскі

  1. RESTING 12-LEAD ECG ELECTRODE PLACEMENT AND ASSOCIATED PROBLEMS (англ.)(недаступная спасылка). DrTanzil. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015.
  2. Нягледзячы на тое, што ЭКГ-даследаванне звычайна робіцца ў ляжачым становішчы пацыента, тэрмін «гарызантальная плоскасць» адносіцца да агульнага абследавання, якое праводзіцца стоячы.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya