Сістэма кіравання
Сістэма кіравання — сістэматызаваны (строга вызначаны) набор сродкаў збору звестак пра падкантрольны аб'ект і сродкаў уплыву на яго паводзіны, прызначаны для дасягнення вызначаных мэт. Аб'ектам сістэмы кіравання могуць быць як тэхнічныя аб'екты , так і людзі. Аб'ект сістэмы кіравання можа складацца з іншых аб'ектаў, якія могуць мець сталую структуру ўзаемасувязяў. Сістэмы кіравання з удзелам людзей як аб'ектаў кіравання часта завуць сістэмамі менеджменту . Тэхнічная структура кіравання — прылада ці набор прылад для маніпулявання паводзінамі іншых прылад ці сістэм. Аб'ектам кіравання можа быць кожная дынамічная сістэма або яе мадэль . Стан аб'екта характарызуецца некаторымі колькаснымі велічынямі, што змяняюцца ў часе, то-бок зменнымі станамі . У натуральных працэсах у ролі такіх пераменных можа выступаць тэмпература, шчыльнасць вызначанага рэчыва ў арганізме, курс каштоўных папер і г. д. Для тэхнічных аб'ектаў гэта механічныя перамяшчэнні (кутнія ці лінейныя) і іх хуткасць, электрычныя пераменныя, тэмпературы і г. д. Аналіз і сінтэз сістэм кіравання праводзіцца метадамі адмысловага падзелу матэматыкі — тэорыі кіравання. Структуры кіравання падзяляюць на два вялікіх класа:
Тыпы сістэм аўтаматычнага кіраванняСістэма аўтаматычнага кіравання, зазвычай, складаецца з двух асноўных элементаў — аб'екта кіравання і кіроўнай прылады. Па мэце кіравання:Аб'ект кіравання — змена стану аб'екта ў адпаведнасці з зададзеным законам кіравання. Такая змена адбываецца ў выніку вонкавых фактараў, напрыклад, з прычыны кіроўных або ўзбуральных уздзеянняў. Сістэмы аўтаматычнага рэгулявання:
Сістэмы экстрэмальнага рэгулявання:Здольныя падтрымліваць экстрэмальнае значэнне некаторага крытэрыю (напрыклад, мінімальнае ці максімальнае), які характарызуе якасць функцыянавання дадзенага аб'екта. Крытэрыем якасці, які звычайна завуць мэтавай функцыяй, паказчыкам экстрэмуму ці экстрэмальнай характарыстыкай, можа быць або непасрэдна вымераная фізічная велічыня (напрыклад, тэмпература, ток, напружанне, вільготнасць, ціск), або ККД, прадукцыйнасць і інш. Вылучаюць:
Адаптыўныя сістэмы аўтаматычнага кіраванняСлужаць для забеспячэння жаданай якасці працэсу пры шырокім дыяпазоне змены характарыстык аб'ектаў кіравання і ўзбурэнняў. Варта адрозніваць два метады арганізацыі адаптацыі: пошукавую адаптацыю і адаптацыю з індыкацыяй аб'екта, гэта значыць з эксперыментальнай ацэнкай яго матэматычнай мадэлі. Спасылкі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia